Ідуць касцы, звіняць іх косы…

Раней беларусы масава ехалі працаваць у РФ, а цяпер пераарыентаваліся і пачалі больш ездзіць на Захад. Палічыць грошы другіх людзей – гэта заўжды цікава! Нездарма ж таблоіды падлічваюць, хто з “зорак” і моцных гэтага свету мае найбольшы прыбытак. Не вельмі прыгожа? Так, але што маем, тое маем: большасці народу паспалітага гэта важна… А хтосьці вымушаны займацца прыбыткамі іншых “по долгу службы”. Вось і прэм’ер-міністр Беларусі Сяргей Румас зладзіў нараду па тэме падзення заробкаў суграмадзянаў. Сярэднія заробкі беларусаў за верасень месяц знізіліся на 24 рублі. Дробязь, а непрыемна – па прагнозах урада мы павінны былі выйсці на 1000 рублёў! Не дацягнулі. Тым часам многія беларусы даўно не спадзяюцца знайсці сваю долю і сваю ж тысячу (у цвёрдай валюце!) дома. Раней масава ехалі працаваць у РФ, а цяпер пераарыентаваліся і пачалі больш ездзіць на Захад. Працоўная міграцыя. Расея пакуль на першым месцы – суседзі, бязвіз, адсутнасць моўнага бар’еру, роднасныя сувязі…Але папулярнасць набіраюць Польшча і Літва.