Як прыйсці з «Пагоняй» і бел-чырвона-белым сцягам на футбол

Назіранні заўзятара з вялікім досведам. Чалавек, які ідзе на стадыён з бел-чырвона-белым сцягам, ніколі не ўпэўнены, дзе працягне пасляфутбольны вечар – дома альбо ў міліцэйскім пастарунку. Здавалася б, пасля сустрэчы старшыні АБФФ Сяргея Румаса і міністра ўнутраных спраў Ігара Шуневіча у 2015-м на стадыёнах пачалася адліга, зноў залуналі БЧБ, але імпэту хапіла ненадоўга. На нядаўнім матчы Лігі нацый Беларусі з Сан-Марына мінскі АМАП затрымаў некалькіх заўзятараў. Выглядала гэта даволі брутальна, піша tribuna. com. Тарас Шчыры пагутарыў з заўзятарам Змітром Хведаруком, якога штрафавалі за сымболіку на футболе, каб даведацца, ці ёсць шанец прыйсці на матч з БЧБ ці з «Пагоняй» на майцы, скандаваць крычалкі і быць упэўненым, што на цябе пасля не складуць пратакол. Хведарок – даўно заўзее за беларускую зборную і заўжды падтрымлівае яе з «Пагоняй» на шаліку, нягледзячы на перашкоды. – На зборную я ў першы раз патрапіў у 2000 годзе, калі разам з бацькам пайшоў на хатні матч Беларусі з Уэльсам, за якую гуляў Гары Спід.