![]()
У суботу ў Горадні пройдзе Міжнародная ноч традыцыйных танцаў. Як і чаму сучаснае пакаленьне вяртаецца да танцаў, якія бытавалі сто гадоў таму; хто цяпер мае весьці ў пары і ці здраджвае муж, калі танцуе з чужой дзеўкай, горадзенскія танцоры расказалі Свабодзе. Традыцыйныя — замест «савецкіх» народныхТрадыцыйныя танцы — тыя, што танцавалі ў вёсках і мястэчках пасьля дня працы або на сьвятах. Цяпер іх спрабуюць пераймаць гарадзкія жыхары. Такая назва зьявілася нядаўна, каб аддзяліць традыцыйныя танцы ад тых, што назваліся народнымі на савецкай сцэне. Традыцыйныя танцы захаваліся ў памяці старэйшага пакаленьня, народнымі ў савецкі час называліся інтэрпрэтаваныя для сцэны. Першыя маюць простыя, дробныя крокі і рухі, якія ашчаджаюць сілы і ў якія здольны ўключыцца чалавек у перапынку паміж фізычнай працай, каб адпачыць ды павесяліцца. Другія — з высокімі падскокамі ды шырокімі рухамі — відовішчна глядзяцца на сцэне. Летась прыехалі паўтары сотні танцораўНоч традыцыйных танцаў зьбірае прыхільнікаў традыцыйнай культуры ў Горадні другі раз.