Дзе і як беларусы могуць глядзець кіно па-беларуску анлайн

Беларусы ўжо прызвычаіліся глядзець кіно ў беларускай агучцы ў кінатэатрах – дзякуючы праекту «Беларускія ўікенды», які рэалізуецца кампаніяй «Кінаконг» пры падрымцы velcom, вядомыя фільмы і нават прэм’еры з беларускім дубляжом штомесяц паказваюць на вялікіх экранах па ўсей краіне. Але дагэтуль не існавала адзінай платформы, дзе можна было б знайсці і паглядзець фільмы і мультфільмы ў беларускай агучцы анлайн. VOKA вырашылі выправіць гэтую недарэчнасць і стварылі раздзел CINEVOKA, які на дадзены момант складаецца з 50 кінастужак у беларускай агучцы – ад драм і баевікоў да анімэ і мультфільмаў.   Першы фільм на беларускай мове, які стаў даступны карыстальнікам VOKA, зявіўся яшчэ ў студзені 2018 года. Ім стаў «Падынгтан» – анімацыя аб прыгодах перуанскага мядзведзя, які апынуўся ў Лондане ў пошуках новай сямі. Дарэчы, мультфільм карыстацца асаблівай любоўю гледачоў: яго паспелі паглядзець амаль 20 тысяч  наведвальнікаў. Актыўнае развіццё раздзела пачалося з ліпеня бягучага года. Літаральна за некалькі месяцаў колькасць кантэнту павялічылася з 17 да 50 адзінак, у тым ліку, на платформе з’явіліся такія сусветна вядомыя хіты як «Жонка аглядальніка заапарку», «Збеглая нявеста», «Вікі.