![]()
Як беларуска змагаецца за правы вернікаў у нашай краіне. «Па прафесіі я юрыст. Нават не магу сказаць, праваабаронца я ці не», – сціпла прэзентуе сябе Дзіна Шаўцова, кіраўніца навучальнай праграмы ILIA-By, у межах якой яна і сама некалі вывучала міжнароднае права правоў чалавека; і ўжо амаль дваццаць гадоў Дзіна Шаўцова прасоўвае і абараняе свабоду веравызнання ў Беларусі, піша humanrightshouse. org. «Правазнаўства да гандлю не мела ніякага дачынення і выпускала не прадаўцоў, а юрыстаў-практыкаў»Часта прафесія бывае вызначаная сям’ёй; аднак бацькі Дзіны былі інжэнерамі, а рашэнне паступаць на юрфак з’явілася ў яе ў школе, у дзявятым класе: дзякуючы схільнасці настаўніцы англійскай мовы паразважаць аб старонніх рэчах:– Настаўніца спытала, хто кім хоча быць. І аднакласнік заявіў: «Я хачу быць юрыстам». Інтрыга… Што гэта за прафесія? Што ў савецкія часы можна было пачытаць на гэтую тэму? Хіба што кніжкі Чаргінца – і паглядзець серыял «Следствие ведут знатоки». Так я і вырашыла: пайду на юрыдычны!У год яе паступлення на юрфак БДУ быў шалёны конкурс; а ў Дзіны Шаўцовай – адна чацьвёрка ў атэстаце.