Марына Адамовіч: Завод, супраць якога пратэстуюць, пагражае таксама мiлiцыянтам і іх сем’ям

Жонка Мікалая Статкевіча пракаментавала дзеяннi мiлiцыi падчас акцыi пратэсту супраць акумулятарнага завода. Пасля пяцісуткавага арышту на волю выйшаў палітык Мікалай Статкевіч. Ён адбываў пакаранне ў ізалятары часовага ўтрымання Ленінскага РАУС Берасця за ўдзел у акцыі праціўнікаў будаўніцтва акумулятарнага завода, паведамляе «Радыё Рацыя». Фота: Мікола Ляшкевіч - Як сядзелася?- Дзейнічалі ў адпаведнасці з іхнімі інструкцыямі і законамі. Хаця інструкцыя іншы раз дурныя. Бо калі мірных алканаўтаў па некалькі разоў на дзень абшукваюць металашукальнікам, нават тапкі. Што хочуць знайсці, мне не зразумела. Але такія інструкцыі. Персанал дзейнічаў прафесійна. Усё нармальна. Па абсталяванню. Даруйце, 21 стагоддзе, 2 кіламетры да Польшчы. Брудны, цёмны, халодны падвал, з туалетам, абгароджаным сімвальчнай, метровай вышыні, сценачкай з аднаго боку. Калі казаць па іхнім дакументам, то працуе толькі начное асвятленне, дзённага няма ўвогуле. Праўда, у іх ёсць нейкія дзве камеры блатныя, адрамантаваныя.