Іншае «Слуцкае паўстанне»: 1967 год

Як ў Слуцку адбыўся найбуйнейшы ў БССР «народны бунт». Тое, што ў СССР не было ніякіх беспарадкаў аж да самай Перабудовы і ўсе былі аднолькава задаволеныя, ведаюць усе. Але вераць не ўсе. Тое, што адзіным вядомым выпадкам народных хваляванняў, якія давялося душыць сілай зброі, быў Навачаркаскі расстрэл, таксама шмат хто ведае. Але нямногія вераць, што акрамя яго эксцэсаў не было. Сёння пагаворым аб найбуйнейшым выпадку «народнага бунту», які здарыўся не недзе далёка, а проста тут. У сэнсе ў БССР. Месца дзеяння — Слуцк, час дзеяння — кастрычнік 1967 года, колькасць удзельнікаў — да 5 тысяч чалавек. Пачынаючы з моманту стварэння Савецкага Саюза, нягледзячы на ўсе намаганні ўрада, спажыванне алкаголю жыхарамі няўхільна расло. Пры гэтым не толькі і не столькі сярод маргіналаў: члены камуністычнай партыі, прыкметныя шрубкі дзяржаўнага апарату і чыноўнікі высокіх рангаў выпіць любілі надзвычайна. «Тое, як пілі ўсе гэтыя лаўрэаты Сталінскіх прэмій і майстры сацыялістычнага рэалізму — дык гэта розум не спасцігне», пісаў літаратуразнаўца Андрэй Ар’eў.