![]()
Курапаты — гэта частка большай, глябальнай бітвы паміж дабром і злом. Трыццаць гадоў таму 30 кастрычніка 1988 году непадалёк ад Курапатаў адбыўся мітынг-рэквіем памяці ахвяраў сталінізму, які быў гвалтоўна разагнаны камуністычнымі ўладамі. Супрацьстаяньне вакол Курапатаў працягваецца і дагэтуль, паведамляе «Радыё Свабода». Якая будучыня Курапацкага мэмарыялу, як ва ўкраінскай Быкоўні і расейскага Бутаўскага палігону, якія ўшанаваныя ўладай і грамадзтвам, ці гэта будзе вечнае супрацьстаяньне?Разважаюць удзельніцы акцыі 30 кастрычніка 1988 году паэтка Валянціна Аксак, мастацтвазнаўца Валянціна Трыгубовіч і паэтка і этнакультуроляг Антаніна Хатэнка. Ганна Соўсь: Я папрашу кожную з вас падзяліцца ўспамінамі пра 30 кастрычніка 1988 году. Чаму вы вырашылі ўзяць удзел у акцыі? Што найбольш запомнілася? Што гэты дзень зьмяніў у вашым жыцьці, сьвядомасьці, учынках?Анатаніна Хатэнка: Ня толькі Курапаты ўзьніклі там як месца супраціву і раскрыцьця сутнасьці ўсяго, што адбывалася ў 1930-я гады.