Беларускі самвыдат — забароненая прыгажосць

Але на гэтым дзівосы не сканчаюцца. Дзіўна, але яшчэ ня так і даўно не было кампутараў, інтэрнэту, электронных букаў і рыдэраў, — адно толькі папяровыя кнігі, часопісы і газэты. Проста немагчыма ўявіць, праўда?Але на гэтым дзівосы не сканчаюцца. Сярод тых часопісаў і кніг былі такія, якія проста немагчыма было знайсьці, як тады казалі, дастаць. Кніжны дэфіцыт і ўсё такое. Але былі й такія выданьні, чытаць якія было забаронена. І калі хоць нешта з соцень заходнебеларускіх часопісаў і пэрыёдыкаў (яны выходзілі ў «польскай» Вільні без савецкай цэнзуры) можна было адшукаць у адмысловых аддзелах «Ленінкі» (цяперашняя нацыянальная бібліятэка), дык сотні выданьняў беларускай эміграцыі захоўваліся ў так званых спэцхранах, доступ да якіх давалі толькі структуры, блізкія да КГБ. То бок нам, студэнтам БДУ на ўліку куратараў з гэтай арганізацыі (а яны былі на ўсіх факультэтах) патрымаць такія штукі ў руках не выпадала. А хацелася. Галоўны віленскі часопіс 1930-х гадоў «Калосьсе» мы знаходзілі ў прыватных калекцыях старэйшых віленскіх беларусаў.