![]()
Сёння адзін з самых прыкметных актывicтаў сустрэў свой 59-ы дзень народзінаў. “Народная Воля” даведалася, з якім настроем Леанід Кулакоў падышоў да гэтай даты. – Калі шчыра, ніякай радасці з нагоды чарговага дня нараджэння ў мяне няма, – прызнаецца наш суразмоўца. – Адзначаць дзень народзінаў не планую, не той настрой. Што тычыцца ўзросту, то жартую, што хоць па пашпарце з года ў год набліжаецца старасць, але душой застаюся маладым. І гэта галоўнае. – Святочнай размовы ў нас, я так разумею, не атрымаецца…– Напэўна, не. Праблем у жыцці зараз значна больш, чым падстаў для радасці. Яшчэ летам, абараняючы Курапаты, я трапіў пад колы аўто. Два месяцы прахадзіў у гіпсе, і, па шчырасці, была надзея, што гэта справа дойдзе да разбіральніцтва. Так яно напачатку і было. У маёй медыцынскай карце былі звесткі пра гэтую траўму, я лячыўся. І зараз працягваю лячэнне, хаджу ў паліклініку на электрафарэз і іншыя працэдуры, якія не вельмі дапамагаюць. Траўміраваная рука баліць так, што я яе дагэтуль не магу згінаць…Дык вось, за час майго лячэння дакументы, якія тычацца маёй траўмы, былі забраны даішнікамі.