![]()
Распачаўся Юбілейны тыдзень у гонар першага Папа-славяніна. 40 гадоў таму, 16 кастрычніка 1978 г. , на пасад св. Пятра быў абраны першы і адзіны ў гісторыі Касцёла Папа-славянін — кракаўскі кардынал Караль Вайтыла, які ўзяў сабе імя Ян Павел ІІ, піша catholic. by. Юбілейны тыдзень распачаўся ў нядзелю 14 кастрычніка з успаміну гістарычнай падзеі падчас св. Імшы ў мінскім катэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі, цэлебрацыю якой узначаліў біскуп Аляксандр Яшэўскі. Акрамя таго, на гэтым тыдні юбілейныя мерапрыемствы пройдуць у многіх іншых мясцінах Беларусі, а між іншым — у Нарачы (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія) і ў Смаргоні (Гродзенская дыяцэзія). У нарачанскай парафіі св. апостала Андрэя, дзе каля касцёла роўна дзесяць гадоў таму з’явілася фігура Вялікага Папы, моцна развіты культ св. Яна Паўла ІІ. З нагоды юбілею цяпер тут для дзяцей і моладзі праходзіць цыкл катэхэзаў пра св. Яна Паўла ІІ і праводзіцца конкурс малюнкаў «Жыць, як вучыў Вялікі Папа». 20 кастрычніка а 18-й гадзіне вернікі збяруцца ў нарачанскім парафіяльным касцёле на Ружанец з Вялікім Папам, які правядзе моладзь парафіі.