![]()
Працаваць буйнагабарытнай тэхніцы ў Курапатах нельга. Раніцай 15-га кастрычніка на тэрыторыі Курапатаў, мемарыяла ахвяраў масавых рэпрэсій часоў сталінізму, пачаліся будаўнічыя працы. Некалькі актывістаў, на чале з сустаршынём Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Паўлам Севярынцам, высвятлялі сітуацыю і нават спрабавалі прыпыніць працы, паведамляе racyja. com. Фота Яўгена Батуры – З раніцы ў Курапатах прадстаўнікі Бараўлянскага спецлясгасу пачалі працы папярэдзіўшы пра гэта грамадскасць. Правядзенне дарогі-брукаванкі і будаванне траншэяў і ўсталёўкі памятнага знака, які без удзелу грамадскасці быў нібыта прыняты на конкурсе Мінкультуры. Прыехалі сюды абаронцы Курапатаў, мы спынілі тэхніку. Тут працаваць буйнагабарытнай тэхніцы нельга, тут усе працы трэба праводзіць уручную, пад наглядам археолагаў. Ужо недзе да другой гадзіны мы дамовіліся з прадстаўнікамі спецлясгасу, што будзем рабіць гэтыя працы разам. Мы гатовыя ўручную рыдлёўкамі рыць гэтую траншэю, даглядаць за тым, як будзе класціся брукаванка.