![]()
На Слонімшчыне вяскоўцы выказалі свой пратэст уладам Беларусі ў вершах. Гэты вершаваны ліст ад жыхароў вёскі ў рэдакцыю «ГС» прынесла ўраджэнка Партызанаўкі Наталля Уладзіміраўна. У размове з карэспандэнтам «ГС» жанчына сказала, што вяскоўцы тут калектыўна выказалі свой клопат і боль пра далейшы лёс роднай вёскі. Кажуць, наша вёска аджывае. Толькі мы пра гэта слухаць не жадаем,Бо ў нас ёсць усё, што так патрэбна людзям. Ёсць магазін, ёсць школа і садок,Куды ўсе вядуць сваіх сыноў, дачок. Лазня ёсць, дзе можна нам памыцца,ФАП, дзе можам пры патрэбе палячыцца. Ёсць царква, дзе можна памаліцца. Пошта ёсць, ёсць клуб, бібліятэкаДы ўсё ў нас ёсць, што трэба чалавеку. Толькі вось адна у нас турбота —Каб заўсёды маладым была работа,Працавалі каб — не бедавалі,Што канцы з канцамі не супалі. Тады патрэбы не было б журыцца,Што за камунальныя няма чым разлічыцца. Тады яны ад нас не выязджалі бІ хаты тут тады не пуставалі б,Мо школу ў нас тады не закрывалі б?…Дык пачакайце крышку, не грашыце,Партызанаўку вы нашу не губіце.