Алесь Дзянісаў: Справа супраць мяне яшчэ трошкі – і разваліцца

Гарадзенскія ўлавды няведаюць, як паўздейнічаць на музыку і журналіста. Адміністрацыйную справу пачала гарадзенская міліцыя супраць сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў, музыкі Алеся Дзянісава, перадае racyja. com. Па пошце ён атрымаў копію пратакола, дзе яго ўведамляюць, што ён парушыў артыкул 17. 11 частка 2 Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэннях (выраб і/або распаўсюджванне, а таксама захоўванне з мэтай распаўсюджвання экстрэмісцкіх матэрыялаў, калі ў гэтых дзеяннях няма складу злачынства). Алесь Дзянісаў вось так каментуе дасланы яму пратакол:– Не, гэта не крымінальная справа, хоць, па шчырасці, я не разумеў раней, бо з-за гэтых званкоў было няясна, што там і як, якую справу завялі. Маёй дачцэ падалося, што сказалі пра крымінальную справу, але самі ведаеце, калі дзіцё і не ўсё зразумела. Але зараз мы ведаем, што справа адміністрацыйная: распаўсюд экстрэмісцкай інфармацыі. Я зрабіў перапост са старонкі анархістаў у ВК. Зараз гэтая старонка ў сацыяльнай сетцы, адкуль рабіў перапост Алесь Дзянісаў, заблакаваная і праверыць гэта немагчыма.