У квізе ад Алеся Мазаніка перамаглі «Гарадзенцы»

Алесь Мазанік плануе ладзіць унiкальныя інтэлектуальныя гульні штомесяц. У Цэнтры гарадскога жыцця Гародні адбыўся інтэлектуальны спабор “Імбрыкі ды Імбрычкі”, які ладзіў Алесь Мазанік. Пытанні па гісторыі і геаграфіі, беларуская музыка і розныя рэбусы – гэта толькі невялікая частка гульні. Пра яе адметнасць кажа racyja. com Алесь Мазанік:– Сабралася 25 чалавек. Я лічу гэта вельмі ўдалым, прытым што цудоўнае надвор’е, шмат хто выехаў за горад. І я, безумоўна, настроены працягваць гэта рабіць. Прыблізна раз на два тыдні ці раз на месяц – як будзе атрымлівацца. Удзельнічала 5 каманд. З іх каманда «Гарадзенцы» дасягнула вынікаў бадай што топ-3 у Беларусі па падобнай гульні. Фото: racyja. com Для ўдзельнікаў гульня была магчымасцю атрымаць новыя веды:– Па-першае, пытанні пра Беларусь, пра падзеі, звязаныя, у асноўным, з нашай краінай, таму гэта вельмі цікава і карысна.