Тры новыя беларускія кнігі, якія варта прачытаць

Варта звярнуць увагу на бягучы літаратурны працэс у Беларусі. Кожнай літаратуры патрэбна прэмія, якая стане лакмусавай паперкай для выяўлення вартых увагі твораў. Многія чытачы дзякуючы прэміям арыентуюцца ў свеце літаратуры, выбіраюць кнігі, якія варта прачытаць у першую чаргу. У гэтым годзе ў сувязі са скандаламі ў Шведскай акадэміі не будзе ўручана Нобелеўская прэмія па літаратуры, таму нам варта звярнуць увагу на бягучы літаратурны працэс у Беларусі, пiша onliner. by. Прапануем пачытаць тры новыя беларускія кнігі, аўтары якіх сталі лаўрэатамі буйнейшай незалежнай беларускай прэміі. Сярод вялікай колькасці літаратурных прэмій, якія на сённяшні момант існуюць у нашай краіне, Прэмія імя Ежы Гедройца — найбуйнейшая незалежная. Яна прысуджаецца штогод за найлепшую кнігу прозы, выдадзеную ў папярэднім годзе ў папяровым ці электронным варыянце ў жанрах мастацкая проза і эсэістыка. Сваё імя прэмія атрымала ў гонар польскага палітыка і публіцыста Ежы Гедройца, які нарадзіўся ў Мінску.