Уладзімер Арлоў: Маё нараджэньне ў Полацку насупраць Сафійскага сабору запраграмавала мой лёс

У несвабодным грамадзтве пісьменьнік вымушаны быць больш чым пісьменьнікам. Госьць «Радыё Свабода» — сёлетні ляўрэат літаратурнай прэміі імя Гедройця Ўладзімер Арлоў. Ён заяўляе, што ніколі ня ўдзельнічае ў дыскусіях наконт выбару, зробленага журы, лічыць, што ў несвабодным грамадзтве пісьменьнік вымушаны быць больш чым пісьменьнікам, і заяўляе, што раман Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім» — гэта беларуская «Вайна і мір». Уладзімер Арлоў на ўручэньні прэміі Ежы Гедройця Я прымаю выбар журы і ў дыскусіях ня ўдзельнічаю— Уладзімер, перш за ўсё віншую вас з атрыманьнем прэміі Гедройця за кнігу «Танцы над горадам». Можа, для пачатку размовы вы б самі патлумачылі нашым чытачам, пра што гэтая кніга і чаму яе варта прачытаць?— Лепш, каб я пра сваю кнігу казаў ня сам (гэта было б нясьціпла), а адказаў цытатамі з рэцэнзіі нашай славутай літаратуразнавіцы, доктара філялёгіі Ганны Кісьліцынай. Тым больш што тая рэцэнзія мела падзагаловак «Чаму варта пачытаць новую кнігу Ўладзімера Арлова» і зьявілася ў верасьні на tut.