![]()
30 траўня ў 1927 годзе нарадзіўся Вітаўт Кіпель, беларуска-амэрыканскі грамадзкі дзяяч, публіцыст, дасьледнік. Дырэктар Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва.
Пра пляны на будучыню, пра сытуацыю ў беларускай эміграцыі зь Вітаўтам Кіпелем гутарыла «Радыё Свабода».
- Зь якімі думкамі сустракаеце юбілей?
- У плянах шмат кніжак. Для нас цяпер галоўнае – закончыць кніжку – даведнік пра эміграцыю. Ня толькі друк на эміграцыі, але і радыё на эміграцыі, і музыка на эміграцыі, розныя выданьні, манумэнты. З гэтым шмат працы, праверак, трэба ў бібліятэкі ісьці, пераглядаць газэты.
Рубрика: культура