Генадзь Фядыніч: «Справа прафсаюзаў» так проста для ўлады не пройдзе

Палітычная афарбоўка «справы прафсаюзаў» відавочная для замежных прафсаюзаў і палітыкаў. 9 лістапада адбудзецца разгляд апеляцыі Ігара Комліка і Генадзя Фядыніча на прысуд, які абвясцілі ім 24-га жніўня. А гэта 4 гады «хатняй хіміі». Лідар прафсаюзу РЭП Генадзь Фядыніч у інтэрв’ю «Радыё Рацыя» заявіў, што дзяржава дарэмна абвясціла такі беспадстаўны прысуд — палітычная афарбоўка справы відавочная для замежных прафсаюзаў і палітыкаў. А пакуль кіраўнік РЭП наведвае беларускія рэгіёны, каб ладзіць там сустрэчы з мясцовым актывам прафсаюзу. — Гэта планавыя паездкі. Павінна быць адваротная сувязь, каб людзі ведалі, што адбываецца ў прафсаюзе наогул, а мы ведалі, што адбываецца наогул у Воршы. Каб не было такіх момантаў, што людзі праходзяць, нічога не бачаць, а гэта мае вялікую рацыю. Таксама плануем наведаць Гомель, Бабруйск і Магілёў, каб сустрэцца з мясцовым прафсаюзным актывам і там. - З якімі пытаннямі, ужо ведаючы пра прысуд, да Вас звярталіся калегі?- Людзі разумеюць, што гэта палітычная справа, безумоўна накіраваная на тое, каб стрымліваць працу прафсаюзаў.