![]()
У горад прыехалі 17 нашчадкаў яўрэяў, якія ўцяклі з гета, знаходзіліся ў партызанскім атрадзе Бельскага. Як расказала БелаПАН навуковы супрацоўнік, куратар Музея яўрэйскага супраціву Наваградка Тамара Вяршыцкая, у горад прыехалі 17 нашчадкаў яўрэяў, якія ўцяклі з гета, знаходзіліся ў партызанскім атрадзе Бельскага, паведамляе “Радыё Рацыя”. „Для іх гэта дакрананне да гісторыі сваёй сям’і, магчымасць убачыць радзіму продкаў. Яны захапляюцца кожным домам. А некаторыя пазнаюць дамы, дзе жылі іх бацькі”, — сказала яна. Фота: novgazeta. by Вяршыцкая адзначыла важнасць захавання памяці аб яўрэйскім супраціве для ўсіх жыхароў Наваградка. „Гэта гісторыя належыць усім жыхарам горада, — сказала яна. — Уцёкі з Наваградскага гета былі самымі масавымі і паспяховымі ва Усходняй Еўропе. З больш чым 210 чалавек 119 засталіся жывыя, 60 загінулі, імёны 35 чалавек невядомыя. Гэта гісторыя важная для ўсіх беларусаў, гэта напамін пра халакост, пра тое, як цяжка застацца чалавекам у бесчалавечныя часы”.