Ці можна вярнуць тавар, не маючы чэка?

Што рабіць у такой сітуацыі. Трэба вярнуць тавар, а чэка — няма. Што рабіць у такой сітуацыі: усё ж такі пайсці ў краму ці змірыцца з наяўнай сітуацыяй і пакінуць тавар сабе?Тым больш, што словы пра неабходнасць захавання чэка і ўпакоўкі ў выпадку вяртання альбо абмену тавару, як мантра, гучаць з вуснаў ці не кожнага прадаўца, пiша nn. by. Многія, арыентуючыся на дадзеныя ўказанні, нават не разглядаюць магчымасць вяртання тавару без чэка. Але як насамрэч? Ці можна вярнуць тавар, калі чэка няма?Вярнуць тавар, не маючы чэка, можна. Дадзенае права замацавана ў законе Беларусі «Аб абароне правоў спажыўцоў» (арт. 20, п. 8). З яго новай рэдакцыяй а можна азнаёміцца на нацыянальным прававым партале pravo. by. У прыватнасці, у законе прапісана, што адсутнасць дакумента, які пацвярджае факт набыцця тавару, не з’яўляецца прычынай для адмовы ў вяртанні гэтага тавару. А менавіта такім дакументам і з’яўляецца касавы чэк. Адпаведна, калі вы набылі тавар і па розных прычынах вырашылі яго вярнуць, то адсутнасць чэка не можа быць падставай для таго, каб вашае патрабаванне не задаволілі.