![]()
Дамейкi ствараюць міжнародны фонд імя знакамiтага беларуска-чылійскага навукоўца. Ініцыятарам вандроўкі ў Беларусь была Пас Дамейка. Яна прамая прапраўнучка беларуска-чылійскага навукоўца. Ёй 81 год. Летась яна прыяжджала ў Беларусь разам з братам, сястрой і пляменьнікам. Міністэрства замежных спраў ладзіла прэзэнтацыю беларускага перакладу ейнай кнігі, паведамляе «Радыё Свабода». На сустрэчы ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі «Летась было вельмі шмат цырымоній, я адчувала сябе як VIP. Гэтым разам у нас нефармальная сустрэча, якую ладзілі мае сябры», — сказала Пас. Сёлета ў вандроўку ў Беларусь Пас узяла малодшае пакаленьне Дамейкаў, якія жывуць у Аўстраліі. Нікаляс Дамейка Нові Па словах Нікаляса Дамейкі Нові (Nikolas Domeyko Novi), бабуля заўжды захаплялася радзімай свайго продка. Бабуля заўжды распавядала, як тут хораша, якая гэта прыгожая краіна і якія тут цудоўныя людзі», — сказаў Нікаляс. Яму 29 год, ён займаецца рэклямай у газэце The Sydney Morning Herald.