![]()
Самая старая драўляная пабудова Беларусі перажывае апошні этап рэстаўрацыі. У горадзенскім лямусе, пабудаваным без адзінага цьвіка, пачалі перакрываць дах. Самая старая драўляная пабудова Беларусі перажывае апошні этап рэстаўрацыі. Калі тая скончыцца, лямус мае выглядаць, як амаль 400 гадоў таму — толькі зь цьвікамі, паведамляе «Радыё Свабода». Уваход турыстам і гараджанам забароненыХоць унікальны помнік драўлянага дойлідзтва стаіць у самым цэнтры гораду, паблізу аўтавакзалу, убачыць яго можна толькі здалёк, і то праз плот. На час працаў і турыстам, і горадзенцам уваходзіць на дзядзінец былога брыгіцкага кляштару, дзе стаіць лямус, забаронена. Браму пільнуе ахоўнік. Назва «лямус» паходзіць ад нямецкага слова, якое азначае «дом з гліны». У такіх гаспадарчых пабудовах захоўвалі прадукты, збожжа, інструмэнты, зброю, маглі там і жыць улетку. Лямусы будавалі з цэглы, каменьня, дрэва. З XVII да пачатку XX стагодзьдзя яны былі распаўсюджаныя ў Заходняй Беларусі, Польшчы, Літве.