Чатырох затрыманых у Берасьці праціўнікаў акумулятарнага заводу адпусьцілі зь міліцыі

Cуды над імі пройдуць 8 кастрычніка. Да поўдня на плошчы Леніна ў Берасьці, дзе кожную нядзелю зьбіраюцца праціўнікі будоўлі гэтага прадпрыемства, былі затрыманыя Зьміцер Андрасюк і Андрэй Астапчук. Іх павезьлі ў Ленінскі РАУС, паведамляе «Радыё Свабода». Каля 12. 50 міліцыя затрымала Тацяну Фесікаву і Юлію Зубік, якія сядзелі на адной з лавачак на плошчы. Калі жанчын вялі ў міліцэйскую машыну, якая стаяла ў двары жылога дома, людзі скандавалі «Ганьба!» Яны таксама спрабавалі пагаварыць зь міліцыянтамі, высьветліць, чаму затрымліваюць Фесікаву і Зубік. Адзін малады чалавек лёг перад міліцэйскім аўтамабілем, але яго адцягнуў супрацоўнік міліцыі. Калі аўтамабіль ад’яжджаў, людзі працягнулі скандаваць «Ганьба!»Пасьля таго, як машына ад’ехала, людзі пачалі разыходзіцца. Некаторыя зь іх накіраваліся да Ленінскага РАУС. Пасьля гэтага быў затрыманы яшчэ адзін чалавек — Уладзімер Мароз. Усіх пяцярых даставілі ў Ленінскі РАУС. Як паведаміў агенцтву БелаПАН праваабаронца Раман Кісьляк, каля 13.