![]()
Замкавая гара ў Браславе адна з сама цікавых у Беларусі ў сваім родзе. Браслаўскі замак, ад якога нічога не захавалася, упершыню згадваецца ў прывілеі караля Жыгімонта Старога 1514 года. Мясцовыя ўмацаваныя збудаванні мелі найбольшае значанне ў 16-17 стагоддзях. У час шматлікіх войнаў і нападаў яны прыйшлі ў заняпад. Ад колішняга замку не засталося нават руінаў. З высокага ўзвышша браслаўскай Замкавай гары адкрываюцца маляўнічыя краявіды на горад і навакольныя азёры, пiша «Радыё Рацыя». На Замкавай гары ўсталяваныя інфармацыйныя стэнды, на якіх расказваецца пра гісторыю Браслава. Паблізу іх камень з выяваю герба горада. На гербе Браслава выява залатога сонца, на якім трохвугольнік з чалавечым вокам – сімвалам боскага наканавання. Найбольш высокі помнік на Замкавай гары – абеліск у гонар знакамітага лекара Станіслава Нарбута.