«Будзем строіць у нас дамастрой»

Саўка ды Грышка – пра «славянскія традыцыі». Героі Лявона Вольскага адрэагавалі на крытыку Лукашэнкам законапраекту аб хатнім гвалце, перадае «Радыё Свабода». Саўка:Па славянскай па нашай традзіцыіБудзем строіць у нас дамастрой. Есьлі есьць у сям’е апазіцыя,Апазіцыю быстра застрой!Грышка:Па славянскай па нашай традыцыіТрэба ў страху трымаць нам сям’ю. Уначы падшафэ заявіцца, і«Калі нешта ня так, дык заб’ю»!Рэфрэн:У нас славянскі мір. Калгас, хайтэк, ампір. І трактар «дыр-дыр-дыр». Вядзі наперад, камандзір!Саўка:Па славянскай па нашай традзіцыіУ сям’е нужан пранік і кнут. Есьлі што, нужна памяцярыцца, боПа-другому ані не паймут. Грышка:Па славянскай па нашай традыцыіТрэба дзецям штодня «даць рамня». Саўка:Муж з работы прыйшоў: ну-ка цыц усе!Абажайце і бойцесь мяня!Саўка:Аднаполыя ўсякія з западаПра насілье крычаць у сям’е. Гаварат, што і как дзелаць нада нам. Дык няхай начынаюць зь сябе!