Дзень настаўніцы?

Колькі мужчын сёньня працуюць у школах Беларусі. Жанчын сярод настаўнікаў і кіраўнікоў школ у Беларусі пераважная большасьць — 86%, гаворыцца ў аглядзе Белстату, падрыхтаваным да Дня настаўніка, які традыцыйна адзначаецца ў Беларусі ў першую нядзелю кастрычніка, перадае «Радыё Свабода». Мужчын сярод сярод дырэктараў школ і іх намесьнікаў на пачатак 2017/2018 навучальнага году было 14%, сярод настаўнікаў, якія выкладаюць асобныя прадметы, — 19%. Мужчыны пераважаюць сярод выкладчыкаў:фізкультуры (64%),дапрызыўнай і мэдыцынскай падрыхтоўкі (60%). Таксама мужчыны-настаўнікі выкладаюць:працоўнае навучаньне (45%),фізыку (35%),гісторыю (29%),інфарматыку (27%),геаграфію (22%),кітайскую мову (19%),выяўленчае мастацтва (14%),музыку і сьпевы (14%),матэматыку (10%),хімію (9%),біялёгію (9%),францускую мову (9%). Паводле Міністэрства адукацыі за 8 месяцаў 2018 году сярэдні заробак складаў 759 рублёў, а у пэдагагічных работнікаў — 714 рублёў. Паводле Белстату, у жніўні сярэдні заробак у сыстэме адукацыі быў 616 рублёў.