![]()
Моладзь у Беларусі прагне Бога. У каментарыі для польскай рэдакцыі Vatican News беларускі іерарх Тадэвуш Кандрусевіч расказаў пра першыя абмеркаванні на Сінодзе і пра тое, як Сінод можа памагчы каталіцкай моладзі ў Беларусі. «Пачну крыху з гумару. Тут ёсць ліфт, але карыстаемся лесвіцай, бо мы маладыя (смяецца), бо гэта Сінод пра моладзь. Святы Айцец у гаміліі на адкрыццё Сіноду выразна заклікаў біскупаў, каб зламалі тыя бар’еры, якія, магчыма, раздзяляюць Касцёл, аддзяляюць нас, біскупаў, духоўных асобаў, ад маладых людзей. Моладзь — важная частка Касцёла, і яна мае права быць выслуханай. Перадусім мы павінны слухаць яе, каб не пайсці за стэрэатыпамі. У бальніцы доктар, каб вылечыць хваробу, павінен спачатку пачуць, што непакоіць чалавека. Таксама і тут. Трэба паслухаць маладога чалавека: чым ён жыве, якая яго ўнутраная сітуацыя. Сёння моладзь жыве ў сваім свеце: адзін цікавіцца спортам, другі — тэатрам, а трэці — наркотыкамі. . . Трэба быць з моладдзю, каб адчуваць яе жыццё.