Як Радзівілы сталі некаранаванымі валадарамі ВКЛ

Міфы і праўда пра самую неверагодную гісторыю кахання часоў ВКЛ. Напэўна, усе, хто хоць раз быў у Нясвіжы, ведаюць легенду пра Чорную панну — дух прыгажуні Барбары Радзівіл, якую моцна кахаў і таму зрабіў сваёй жонкай насуперак усім тагачасны кароль Жыгімонт Аўгуст, піша onliner. by. Згодна з легендай, Барбару атруціла маці Жыгімонта каралева Бона. Аднак ці сапраўды Бона мела дачыненне да смерці нявесткі, ці мела Барбара дачыненне да Нясвіжа і ці настолькі быў высакародным Жыгімонт? «З пункту гледжання нават тых стандартаў, Барбару было цяжка назваць абсалютнай прыгажуняй, было нешта іншае»— Барбара Радзівіл, па агульнапрынятай версіі, нарадзілася ў снежні 1520 года (ёсць дадзеныя, што яна нарадзілася крыху пазней, у 1523 годзе) хутчэй за ўсё ў Вільні, — расказвае Андрэй Блінец. — Бацька яе быў гетман Юры Радзівіл, больш вядомы па сваіх мянушках Геркулес Літоўскі альбо Віктор (пераможца) — ён быў выдатны военачальнік. Удзельнічаў у больш чым 30 бітвах з маскавітамі, крымскімі татарамі — атрымаў цэлы шэраг перамог.