![]()
Пасьля зьяўленьня прыпынку «Адамовіча» у пасёлку чакаюць усталяваньня бюста пісьменьніка. Арт-аб’ект, прысьвечаны Алесю Адамовічу (1927–1994), прэзэнтавалі на яго малой радзіме ў пасёлку Глуша ў Бабруйскім раёне Магілёўскай вобласьці, передае «Радыё Свабода». Зь ініцыятывы бабруйскай суполкі «Прыпынак Адамовіча» мастак Аляксандар Благі размаляваў прыпынак на вуліцы, якую ў сярэдзіне 1990-гадоў не дазволілі назваць імем літаратара. Пасьля зьяўленьня прыпынку «Адамовіча» у пасёлку чакаюць усталяваньня бюста пісьменьніка. «Мы хочам зрабіць Алеся Адамовіча цікавым для цяперашніх беларусаў» ФОта: svaboda. org На прыпынку намаляваны вялікі партрэт Алеся Адамовіча, пададзеная цытата зь яго аповесьці «Vixi», у якой ён падкрэсьліваў сваю любоў да родных глушанскіх мясьцін. Намаляваная і мапа Беларусі, на якой пазначаны родны пасёлак Адамовіча. Ушанаваць памяць Адамовіча ў Глушы задумаў бабруйскі актывіст Андрусь Архіпенка. Вакол яго згуртавалася суполка маладых рупліўцаў беларушчыны «Прыпынак Адамовіча».