![]()
Першы намеснік старшыні Ушацкага райвыканкама цэлую аперацыю арганізаваў, каб скрасці… Не, не карціну “Мона Ліза”. І не адноўлены крыж Еўфрасінні Полацкай. І нават не залаты запас Беларусі. Першы намеснік старшыні Ушацкага райвыканкама цэлую аперацыю арганізаваў, каб скрасці бычка. Вось яно самае беларускае злачынства! Як гэта яшчэ мех бульбы там не фігуруе. Вяртаючыся да гісторыі з ушацкім чыноўнікам. Для таго, каб скрасці бычка па загадзе чыноўніка, давялося набыць вакцыну для ўсыплення. Пасля таго, як жывёлу ўсыпілі, бычка даставілі на прыватную фермерскую гаспадарку. У спецаперацыі па скраданні бычка ўдзельнічалі і іншыя супрацоўнікі сельгаспрадпрыемства. А менавіта: загадчыца фермы, якая падбірала бычка, ветэрынар, які ўсыпляў жывёлу, і кіроўца, які адвозіў тавар у патрэбнае месца. Інтэрнэт-карыстальнікі з гэтай нагоды пажартавалі, што пасля такой спец-аперацыі ў ГРУ трэба было браць на працу першага намесніка Ушацкага райвыканкама са сваёй камандай, бо яны дакладна справіліся б са справай Скрыпаля.