Зьміцер Вайцюшкевіч засьпяваў Маякоўскага па-беларуску

Вядомы беларускі артыст ладзіць канцэртную прэзэнтацыю ў Менску. 2 лістапада ў Менску Зьміцер Вайцюшкевіч ладзіць канцэртную прэзэнтацыю новага альбома «Люблю» на вершы Ўладзіміра Маякоўскага. 5 кастрычніка адбылася прэм’ера песьні «Паслухайце» з альбому, напісанай на беларускі пераклад аўтарства Рыгора Барадуліна, перадае «Радыё Свабода». «Калі выйшаў мой першы альбом на вершы Маякоўскага ў 2005 годзе, Барадулін мяне спытаў, чаму я не скарыстаў нідзе беларускія пераклады. А я проста неяк не падумаў, што яны ёсьць! І вось гэтым разам узгадаў, зрабіў — вельмі такі пранікнёны і сьветлы тэкст, які хацелася дапоўніць адпаведнай музыкай», — распавядае Вайцюшкевіч. Пераклад «Паслухайце» быў зроблены Рыгорам Барадуліным яшчэ на пачатку 80-х і выдадзены ў аднайменным зборніку. Акрамя гэтай кампазыцыі на альбоме «Люблю» будзе яшчэ адна песьня на беларускай — «Размова з фінінспэктарам аб паэзіі» ў перакладзе Віталя Рыжкова. Прэзэнтацыя альбому адбудзецца 2 лістапада ў зале «ОК16» (Менск, вул.