Дошка БНР: няхай Менгарвыканкам дакажа, што ня хлусіць

Цікава, як Менгарвыканкам выкруціцца з сытуацыі? Калі я пытаўся ў Менгарвыканкаму пра колькасьць праціўнікаў усталяваньня памятнай дошкі БНР, калі пісаў, што хацеў бы ведаць, хто ўсе тыя людзі, то разумеў, што мне ніхто праўды ня скажа. Гаворка пра групу ананімных асобаў, якія нібыта напісалі звароты ў Менгарвыканкам з патрабаваньнем не ўсталёўваць Дошку БНР. Мне было цікава, як Менгарвыканкам выкруціцца з сытуацыі, бо на афіцыйны зварот грамадзяніна, то бок мой, адказваць трэба. Калектыўны Менгарвыканкам (а хутчэй за ўсё штатны юрыст) адшукаў у Канстытуцыі артыкул 28: «Кожны мае права на абарону ад незаконнага ўмяшаньня ў ягонае асабістае жыцьцё, у тым ліку ад замаху на тайну яго карэспандэнцыі, тэлефонных і іншых паведамленьняў, на яго гонар і годнасьць». Адказ пакінуў поле для фантазіі:1. «Група грамадзян» сапраўды існуе, гэта якія-небудзь вэтэраны КПСС. Яны, усе пяць з паловай чалавек, і сапраўды напісалі зварот супраць Дошкі БНР;2. «Група грамадзян» сапраўды існуе, але пісалі за іх іншыя людзі, напрыклад, колішні парторг КПСС, які цяпер займае пасаду ў Менгарвыканкаме;3.