![]()
Агулам за абарону Курапатаў Павел Севярынец ужо адсядзеў 30 сутак. Жонка палітыка Паўла Севярынца, якога сёння ў чарговы раз асудзілі за абарону Курапатаў, распавяла сайту palitviazni. info, як ёй даводзіцца з шасцімесячным сынам, пакуль муж знаходзіцца за кратамі. - Ніколі міліцыя не паведамляе пра затрыманне, не інфармуюць і пра тое, калі суд адбудзецца, – кажа жонка былога палітвязня Вольга Севярынец. – Напрыклад, учора мне пра затрыманне мужа паведамілі хлопцы, якія ездзілі ў Бараўлянскі РУУС. Адтуль яго адправілі ў ізалятар Мінскага раёна, але чамусьці вельмі доўга везлі – каля дзвух гадзін. Агулам за абарону Курапатаў Павел Севярынец ужо адсядзеў 30 сутак. Увесь гэты час Вользе даводзілася быць адной з шасцімесячным сынам Францішкам. - Безумоўна, складана, таму што мужа побач няма – кажа яна. – Адна справа, калі Павел па справах з дому адлучаецца, і ты ведаеш, што вечарам ён вернецца, і ўсёй сям’ёй будзем разам. І зусім іншая, калі трапляе на “суткі”. Да таго ж, зараз такая пара, што сын хварэе, таму сітуацыя яшчэ больш ускладняецца.