![]()
І гэныя марыянеткі хочуць, каб Павел Севярынец самастойна сеў да іх у машыну? Паміж школкай і нашым дамком у вёсцы Пагост Аршанскага раёна, дзе ў школе пачыналі свой настаўніцкі шлях, - хлеўчык з торфам, якім у школке тапілі печы. Перад хлеўчыкам - шыкоўнае мяккае месца з тарфяной крошкі. Як толькі ідзем на рэчку, маленькі Павел дае нырца ў гэтую крошку. падымаецца чорнаскуры, рагоча. Сварыцца немагчыма, як немагчыма і гэткія нырцы спыніць- усё роўна дасць!. . . Бяжыць ад нас з усіх ножак. Паша, стой!!!- яшчэ хутчэй. Ааа, ты так? Бяжы. сынок, бяжы!- тады стане. . . І гэныя марыянеткі ў міліцэйскіх каптурах хочуць, каб Павел Севярынец самастойна сеў да іх у машыну? І гэныя паскуды ў суддзейскіх сутанах думаюць яго спыніць? Аёяёй! Хочаце спыніць? Я вам падкажу, як гэтага дамагчыся: Зачыніце ганебны тракцір на костках!Паша, стой!Таццяна Севярынец, Фэйсбук