![]()
Пяты месяц актывісты праводязць пікетаваньне, патрабуючы закрыць гэтую забаўляльную ўстанову. Пяты месяц каля рэстарацыі каля Курапацкага мэмарыялу актывісты апазыцыі праводязць пікетаваньне, патрабуючы закрыць гэтую забаўляльную ўстанову. У кастрычніку гэта стала рабіць складаней празь нізкія тэмпэратуры, вятры і дажджы. Як пікетоўцы прыстасаваліся да новых умоваў, «Радыё Свабода» распавялі актывістка «Руху салідарнасьці „Разам“» Алена Талстая і старшыня ініцыятывы «Абаронім Курапаты» Ганна Шапуцька. Апранаюцца як у паход«Стала складаней, ледзь не штодня пагаршаецца надвор’е. Некаторыя не ўберагліся, прастудзіліся, стоячы на вахце. Ужо хварэюць Лёня Кулакоў і Вячаслаў Сіўчык. Цяпер пачалі ўцяпляцца. На мне сёньня цёплая куртка, штаны як для турпаходу, непрамакальны абутак. Стараемся апранацца як мага цяплей і надзейней», — кажа Алена Талстая. Алена Талстая Пікетоўцы надалей трымаюцца вызначанага раней графіку дзяжурстваў.