10 шчырых прызнанняў Уладзіміра Арлова

Кожная сустрэча пісьменніка з чытачамі ў Віцебску збірае аншлаг. Так было ў мінулым годзе, калі Уладзімір Аляксеевіч прэзентаваў сваю кнігу «Айчына», так здарылася і на гэтым тыдні, калі аўтар прывёз у горад на Дзвіне некалькі сваіх выданняў, у тым ліку тыя, што пабачылі свет зусім нядаўна, пiша «Віцебскі курьер». Кнігі Уладзіміра Арлова Фота Сашы Май Уладзімір Арлоў у Віцебску правёў адразу дзве сустрэчы: у абласной бібліятэцы і ў арт-пабе «Торвальд». У апошнім яго чакалі наведвальнікі самых стыльных і да таго ж бясплатных курсаў беларускай мовы «Мова-нанова». Дырэчы, гэты год для праекта юбілейны — на мінулым тыдні курсы «Мова-нанова ў Віцебску» распачалі пяты сезон. У чаканні сустрэчы з пісьменнікам Фота Сашы Май Вядоўца курсаў Таццяна Дубоўская з Уладзімірам Арловым Фота з асабістага архіва Таццяны Яшчэ да прыходу шаноўнага госця вядоўцы Таццяна Дубоўская і Іван Рагавой