Фотафакт: Экспедыцыя па Нёмане пад бел-чырвона-белымі сцягамі

Актывісты з Лідчыны прымеркавалі экспедыцыю да 100-годдзя БНР. Грамадскія актывісты з Лідчыны зладзілі экспедыцыю на плытах па Нёмане і прымеркавалі яе да 100-годдзя Беларускай Народный Рэспублікі, якое адзначаецца сёлета, перадае «Радыё Рацыя». Цягам васьмі дзён два плыты пад назваю “25 сакавіка” і “27 ліпеня” прайшлі Нёманам па тэрыторыі Лідскага, Наваградскага, Дзятлаўскага і Шчучынскага раёнаў Гарадзенскай вобласці. Цягам маршруту да экспедыцыі далучаліся актывісты з Бярозаўкі, Беліцы, Ліды, Гародні і Менску. Мэтаю яе правядзення было чарговы раз нагадаць жыхарам прылеглых да Нёмана населенных пунктаў аб важнай у гісторыі Беларусі даце – 100-годдзі БНР, зазначыў каардынатар абласной грамадскай ініцыятывы “Спадчына” Сяргей Трафімчык. – Выбралі такі фармат – прайсціся па Нёмане з нашымі нацыянальнымі сцягамі, на бартах плытоў у нас былі банэры “100 гадоў БНР”.