Уладзімір Някляеў: Штодзённа што-небудзь рабіць дзеля таго, каб жыла Беларусь

Канспект гісторыі нашай краіны ад паэта і палітыка. Пасля выступу ў Гародні паэт і палітык Уладзімір Някляеў занатаваў у «Фэйсбуку» уласны канспект гісторыі Беларусі:Ведаеце, што трэба, каб жыла Беларусь?Штодзённа што-небудзь рабіць дзеля гэтага. І Беларусь будзе жыць!Дзякуй Паўлу Мажэйку, які наладзіў беларускае жыццё ў Гародні, назваўшы яго Цэнтрам гарадскога жыцця, у якім і адбылася беларуская вечарына з прэзентацыяй кнігі Сяргея Шапрана «Някляеў. Незавершаная аўтабіяграфія». Яшчэ дзякуй Алесю Краўцэвічу, у хаце якога мы далёка за поўнач гаварылі й гаварылі пра Беларусь і беларусаў, і дзе пад раніцу напісаўся «Канспект гісторыі Беларусі». КАНСПЕКТ ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСІАлесю КраўцэвічуКрыжамі на полі карчы. Я ў полі араты. А ў хмарах мяне крумкачыЦікуюць зацята. Каб сэрцы маё разарвацьІ выдзеўбаць вочы!. . Дык што мне: крычаць?! Ці маўчаць?“Крычы. Але моўчкі”. Маўчу. Бо запомніла кроўНа вечныя векі:Як выйдзе мой крык з берагоў –Скрывавяцца рэкі. Зазвоняць над полем мячы,Заціўкаюць кулі…І кажа мне памяць: “Крычы!Ды так, каб не чулі.