Сёння – дзень народзінаў Алеся Чаркашына

Герою Беларусі і Украіны споўнілася б 36 гадоў. 27 верасня - дзень народзінаў Алеся Чаркашына - беларуса, які аддаў жыццё ў змаганні за волю Украіны. Сёння яму споўнілася б 36 гадоў. Алесь удзельнічаў у нацыянальным руху Беларусі. Быў сябрам спартыўна-патрыятычнай арганізацыі «Край», актывістам руху «Зубр». З 2009 года - у арганізацыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя», стаў старшынёй Брэсцкага гарадскога аддзялення арганізацыі. У 2014 годзе Алесь добраахвотнікам уступіў у шэрагі Добраахвотніцкага Украінскага Корпусу «Правы Сектар», быў байцом Тактычнай групы «Беларусь». Са студзеня 2015 браў удзел у антытэрарыстычнай аперацыі на ўсходзе Украіны. Пазыўны «Тарас». Удзельнічаў у баях за Данецкі аэрапорт. Атрымаў цяжкія раненні ў баі з тэрарыстамі 10 жніўня 2015 ля вёскі Белая КамянкаТэльманаўскага раёна Данецкай вобласці. Загінуў 28 жніўня 2015 года. Вечная слава і памяць героям!