Абаронца Курапатаў: Людзі вольныя насіць тое, што ім падабаецца

Ірына Захарава абвергла ганебны прысуд за нацыянальны сцяг. Віцебскі абласны суд 26 верасня пакінуў у моцы прысуды актывісткам Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Таццяне Севярынец і Ірыне Захаравай за акцыю ў Курапатах пад Менскам 8 жніўня. “Пакінулі нам штрафы па 13 базавых. Мы напісалі скаргі на перагляд, хоць і ведалі, што так і будзе. Але мы хацелі выступіць і выказаць усё, што думаем”, - адзначыла Ірына Захарава. Як паведамляе сайт Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, у судзе Таццяна Севярынец нагадала суддзі, што падобная ж справа ў дачыненні яе, прайшла праз усе інстанцыі, і ў выніку Камітэт па правах чалавека ААН прызнаў права актывісткі на мірны сход, “сказаўшы вялікае “фе” ўсёй судовай сістэме Беларусі”. Зараз Беларусь павінна кампенсаваць ёй усе выдаткі, але, адзначыла актывістка, беларускія ўлады плююць на рашэнні ААН. Каардынатарка БХД падкрэсліла, што насуперак пастанове папярэдняй судовай інстанцыі яе ніхто не затрымліваў і ніхто ў дачыненні да яе пратакол не складаў.