![]()
На наша шчасце ў грамадстве ёсць шмат разумных, смелых людзей. У Маскве ёсць некалькі чалавек, вельмі падобных на Леніна і Сталіна. Двайнікі прыходзяць у цэнтр горада і зарабляюць грошы тым, што з імі фатаграфуюцца замежныя турысты, госці з рэгіёнаў Расіі. Скамарохавыя «ўзурпатары ўлады» нагадалі мне іншых — дробненькіх і злых тыранаў. Аўтарытарная дзяржава, якой з’яўляецца Беларусь, характэрная рабскім стаўленнем людзей да жыцця, грамадзянскай абыякавасцю, што стварае спрыяльныя ўмовы для размнажэння ў грамадстве палітычнага, сацыяльнага і маральнага «пустазелля». Толькі паспрабуй даць выпадковаму чалавеку нейкую ўладу і пакінь бескантрольным, як ён адразу запісвае сябе ў шэрагі вяршыцеляў гісторыі, здольных распараджацца лёсамі іншых людзей. Вядомы расійскі артыст тэатра і кіно А. Басілашвілі кажа: «Свобода для раба — это возможность топать ножкой и грозно покрикивать на тех, кто прежде унижал его. Наше российское извечное понимание свободы как возможности понукать окружающими, унижать их, компенсируя этим комплекс собственной неполноценности».