Малюся, каб Папа прыехаў у Беларусь!

Прыклад суседзяй вучыць, што іншага шляху няма. Папа наведаў краіны Балтыі. У спатканнях з вернікамі ў Літве і Латвіі прыняло больш за тры тысячы чалавек з Беларусі. Радасць сустрэчы з Папам у Каўнасе і Аглоне перажыў і я. Прымаючы ўдзел у сёляташнім візіце Святога Айца, які адбываўся з нагоды 100-годдзя незалежнасці балтыйскіх краін, я ўзгадваў візіт Яна Паўла ІІ, ён быў 25 год таму назад. Тады 9 верасня 1993 года, молячыся ў Аглоне на перадсаборнай плошчы, разам з трыста тысячымя вернікаў я перажываў эйфарыю. Быў свята перакананы, што вось-вось Папа прыедзе на Беларусь. Ён ўзмацуе наш Касцёл і нашая краіна далучыцца да міжнароднай супольнасці, а мы будзем будаваць сваю будучыню на фундаментах грамадскіх каштоўнасцяў: праўды і свабоды, любві і справядлівасці, акурат так, як заахвочвае сацыяльнае навучанне Касцёла. Мінула 25 год, я ізноў разам з вернікамі з Беларусі апынуўся на тым самым пляцу, аднак, у адрознені ад таго першага разу, эйфарыі больш ужо не было, а толькі халоднае аналітычнае мысленне ў маёй галаве шукала адказу на пытанне: “ці прыедзе Папа ў Беларусь?” А калі так, то калі?І ўвесь час лавіў сябе на думцы, што я малюся, каб Папа прыехаў як хутчэй, а зарам дзякую Богу, што ён не прыехаў дагэтуль.