Чаму сынагогі не разглядаюцца як «беларуская спадчына»

У Беларусі можна аднавіць 30 сынагогаў, аднак яны «не разглядаюцца як беларуская спадчына». 25 верасьня ў Нацыянальным гістарычным музэі Беларусі адмыслоўцы абмеркавалі лёс былой сынагогі ў Ашмянах. Праект канцэпцыі аднаўленьня культавага будынку з арыентацыяй на інтарэсы мясцовай супольнасьці рэалізуе Беларускі камітэт ICOMOS пры ўдзеле Ашмянскага краязнаўчага музэю і літоўскіх адмыслоўцаў, паведамляе «Радыё Свабода». Раней у межах працэсу прайшлі сэмінары ў Вільні для прадстаўнікоў выканаўчай улады Горадзенскай вобласьці, Ашмянскага раёну і актыўных сябраў рэгіянальнай супольнасьці, а таксама азнаямляльная паездка па адноўленых сынагогах у Літве для беларускіх рэстаўратараў. У Ашмянах пабывалі спэцыялісты ў аднаўленьні старой часткі Вільні і зь Літоўскага камітэту ICOMOS. Галоўнай мэтай абменаў — вызначыць пэрспэктыўныя функцыі гістарычнай пабудовы, зыходзячы з патрэбаў гораду. Муры старой ашмянскай сынагогі Прэзэнтаваны заключны этап паўгадавой працы — кансалідаванае экспэртнае бачаньне аднаўленьня як самога архітэктурнага помніку, так і прылеглай да яго тэрыторыі.