Уладзімір Някляеў: Атачэнне Лукашэнкі вельмі баіцца змены ўлады

Перамены ў дзяржавах распачынаюцца менавіта са сталіц. Пра гэта ў «Фэйсбуку» напісаў беларускі паэт і палітык, адзін з лідараў Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу Уладзімір Някляеў:- Атачэнне Лукашэнкі, найперш ягонае чынавенства, вельмі баіцца змены ўлады. І праз страх, што іх таксама зменяць, чыноўнікі не заўважылі (ці не захацелі заўважыць), што ўлада ўжо змянілася. Пакуль не ва ўсёй краіне, толькі ў Мінску, але, як вядома з гісторыі, змены ў дзяржавах распачынаюцца менавіта са сталіц. Я пра што?Грамадзяне Беларусі, жыхары Мінску з дазволу ўладаў сталіцы, не парушаючы ніякіх законаў, збудавалі дом. Законна займелі ўласнасць, на якую ніхто не мае права пасягаць. Але прыходзяць да іх двое грамадзянаў зусім іншай краіны і загадваюць: “Вымятайцеся! Ваш дом на вашай зямлі мы зруйнуем і паставім свой!”Жыхары Мінска ідуць да сваёй, мінскай улады. Да тых чыноўнікаў, з якімі яны ўзгаднілі будаўніцтва, якія далі на тое дазвол. “Нас рабуюць! Рэкеціры, бандыты! Абараніце!” А чыноўнікі становяцца не на бок грамадзянаў Беларусі, жыхароў Мінска, а на бок тых залётных, што пагражаюць сілай адняць маёмасць у яе гаспадароў.