Калі беларусы змогуць глядзець сусветныя прэм’еры на роднай мове

Заснавальнік праекту «Беларускія ўік-энды» расказаў пра ўмовы, пры якіх стане папулярным масавае кіно па-беларуску. На спецпаказе фільма «Кніга Ілая» у беларускамоўным дубляжы з выступам Нобелеўскага лаўрэата, спецыяліста па бяспецы ядзерных установак Кенэта Брокмана ў мінулую суботу быў аншлаг. Арганізатараў гэта не здзіўляе. — Глядзець фільмы па-беларуску прыходіць ад 1 тысячы да 10 тысяч чалавек. Менш, канешне, на класічныя фільмы, разлічаныя на дастаткова вузкую аўдыторыю. Але і тысяча чалавек на тры паказы — гэта вельмі някепска. А на фільмы шырокага пракату прыходзіць значна больш гледачоў. Напрыклад, «Мой сябра жыраф» на дадзены момант наведала больш за 5,5 тысяч гледачоў, хаця асноўны пракат у рэгіёнах толькі пачынаецца, таму можа і больш за 10 тысяч чалавек яго ўбачаць, — тлумачыць zautra. by кіраўнік праекту «Беларускія ўік-энды» Андрэй Кім. Андрэй Кім Фота Радыё Свабода Хто цікавіцца фільмамі па-беларуску?Гэта зусім розныя людзі, прычым у асноўным не беларускамоўная суполка.