Вальжына Цярэшчанка заспявала ў гонар 100-годдзя БНР

Гэта быў першы яе сольны выступ за апошнія 15 год. У Гомелі адбыўся канцэрт барда Вальжыны Цярэшчанкі, прысвечаны 100-годдзю БНР. Гэта быў першы яе сольны выступ за апошнія 15 год. Вальжына Цярэшчанка адзначае, што кожны неабыякавы чалавек павінен адзначыць 100-годдзе абвяшчэння БНР, паведамляе «Радыё Рацыя». – Буду спяваць сёння песні на вершы тых, хто чакаў на тое, каб Беларусь зажыла сваім жыццём, каб яна была не пад кім. На жаль, гэта не адбылося, і мы ведаем, што было потым, напрыканцы 20-х – у 30-ыя гады. Усе ідэалы БНР былі разбітыя. Але праз 100 год мы спяваем на вершы тых людзей, дзякуючы якім сёння мы гаворым пра гэта свята, і цешым надзею, што будзе ў будучыні і 150 год БНР. Арганізатар канцэрту – грамадскі актывіст Уладзімір Кацора – нагадвае, што гэты год праходзіць пад знакам 100-годдзя абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі.