![]()
Ёсць людзі, якія прагнуць любымі сродкамі застацца ў гісторыі. Нават шляхам нейкіх разбурэнняў. Па-рознаму. Хто, як той Герастрат, велічны храм спаліць. А хто на сцяне такога храма надрапае іржавым цвіком: «Тут был Вася». Але яшчэ ніхто не знішчаў сваю нацыю, каб такім чынам застацца ў гісторыі. І вось такая істота знайшлася. Гэта былы прэзідэнт нашай краіны, які з ліпеня 1999 года займае прэзідэнтскую пасаду незаконна. Невядома, чаму ён рашыўся на такое. Магчыма за тыя 150 мільярдаў, якія Масква цягам апошніх 20 гадоў дала на ўтрыманне ягонай улады і падрыхтоўку Беларусі да «аншлюсу». Ці проста ад нянавісці да нашай нацыі. Хутчэй, з-за ўсяго разам. Але вынік здрады ўжо відавочны. Лепш за ўсё яго можна ўбачыць на графіках навучання на беларускай і рускай мовах, узятых з газеты «Новы час». Некоторыя з іх нагадваюць крыж. Крыж, на якім укрыжавана душа і аснова беларускай нацыі — наша мова. Дзякуючы намаганням здрадніка, упершыню выраслі цэлыя пакаленні беларусаў, якія нават не разумеюць мовы сваёй нацыі, сваіх продкаў.