![]()
Палітык распавеў пра свае сустрэчы ў Курапатах і рэпрэсіі ў дачыненні да актывістаў. Палітык і былы палітвязень Павел Севярынец распавёў сайту palitviazni. info пра свае сустрэчы ў Курапатах і рэпрэсіі ў дачыненні да актывістаў. “На наступным тыдні пачнем абыход дамоў на бліжэйшай да Курапатаў вуліцы Мірашнічэнкі, – кажа суразмоўца. – Таксама будзе адпраўлены ліст новаму прэм’ер-міністру Беларусі Сяргею Румасу. На гэты момант сабрана больш за 200 подпісаў…”“Заўжды выбачаюся, што маю мала часу на сустрэчы, – напісаў Павел Севярынец на сваёй старонцы ў Фэйсбук. – Магу ўдзяліць то дваццаць хвілінаў на размову, то дзесяць, а то і менш. Але цяпер ёсць дзень, калі са мной можна размаўляць гадзінамі. І гэта серада, дзень БХД. Гэта Курапаты. Той, хто даўно хоча пагаманіць па душах, патлумачыць, чаму ўсё так кепска, альбо наадварот, добра – запрашаю. Прыдзіце, пагамонім. Заадно падтрымаеце курапацкую варту. Не абавязкова станавіцца, як той казаў, у пярэдні шэраг – проста пабудзьце побач.