Мікола Салянік: Беларусь – краіна для жыцця

Збіцце актывiста Міколы Саляніка не палічылі правапарушэннем. Старшыня Гарадзенскай абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Мікола Салянік атрымаў уведамленне адносна таго, што сінякі, якія ён атрымаў у выніку збіцця ўзброенымі асобамі ў цывільным, 3 ліпеня сёлета, не маюць складу адміністрацыйнага правапарушэння, паедамляе «Радыё Рацыя». Мікола Салянік усё ж плануе азнаёміцца з матэрыяламі праверкі, дзе яго збіццё ў машыне людзьмі ў цывільным, якія былі міліцыянтамі, стала прычынай гіпертанічнага крызісу:– Забралі адзенне, забралі грошы, пабілі, асудзілі і кажуць, што плакаць нельга, вось гэта Беларусь – краіна для жыцця. У нас нават забіваюць да смерці і ніхто не нясе адказнасці. Відавочна, што трэба паехаць ва УУС адміністрацыі Кастрычніцкага раёна і паглядзець матэрыялы, што там напісана. Нагадаем, што 3 ліпеня ў Гарадзенскім мікрараёне Альшанка міліцыянты ў цывільным напалі на Міколу Саляніка і яго аднапартыйца Аляксандра Лаўрэнцьева ды моцна збілі, а пасля завезлі і ў Кастрычніцкі РАУС.